
У межах гранта была падтрымана беларуская праграма кінафестывалю «Паўночнае ззянне».
Кінафестываль «Паўночнае ззянне», які больш за 11 гадоў прадстаўляе аўтарскае і незалежнае кіно, пасля 2020 года быў вымушаны пераасэнсаваць сваю працу і працягнуць дзейнасць у выгнанні. Адным з ключавых напрамкаў стала беларуская праграма, як адказ на недахоп пляцовак для незалежнага беларускага кіно і спосаб падтрымліваць сувязь з аўдыторыяй унутры краіны.
Дзякуючы падтрымцы ArtPower Belarus увосень 2025 года фестываль змог не толькі рэалізаваць чарговае выданне беларускай праграмы, але і істотна ўмацаваць сваю інфраструктуру. Быў праведзены адкрыты набор і адбор фільмаў, абноўлена анлайн-платформа з улікам бяспекі і даступнасці, а таксама арганізаваны афлайн-паказы ў Вільнюсе, Варшаве і Таліне.
Праект спрыяе развіццю і бачнасці незалежнага беларускага кіно, стварае прастору для сустрэчы аўтараў і аўдыторыі і падтрымлівае культурную сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і за яе межамі.