
Ці можна казаць, што за апошнія гады ў беларускай культуры адбылося нешта значнае? Каго мы (пера)адкрылі ў “змрочныя” часы? Якія творы варта памятаць, а якія забыць?
На гэтыя пытанні спрабуе адказаць праект «Культурная Re:візія» — ініцыятыва Reform.news, якая аб’яднала беларускіх крытыкаў, культурных журналістаў і даследчыкаў, каб стварыць мапу сучаснага культурнага ландшафту Беларусі і беларусаў за мяжой.
Цягам паўгода на Reform.news выходзяць аналітычныя і крытычныя тэксты пра творцаў, творы і з’явы, што вызначаюць час, без цэнзуры і фармальных абмежаванняў. Гэта не толькі агляд, але і рэвізія самой беларускай крытыкі: праз выбар, голас і рэфлексію аўтараў.
З матэрыяламі можна азнаёміцца тут.